Зберагаем роднае, сваё.

23.01.2026

   З чым звязаны многія даты каляндара? Якія традыцыі існуюць у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах? Цытаты з якіх фільмаў і кніг сталі папулярнымі? На гэтыя і многія другія пытанні паспрабавалі адказаць удзельнікі інтэлектуальнай гульні ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”.
   За гульнёвым сталом сабраліся знаўцы літаратуры, мастацтва, гісторыі. Словам, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна з шырокім кругаглядам. Пытанні былі не з лёгкіх. Каб даць правільны адказ, камандам неабходна было паразважаць, прывесці аргументы, часам адстаяць свой светапогляд. Бурнае абмеркаванне сведчыла аб эрудыцыі і адукаванасці людзей паважанага ўзросту. Веды і любоў да сваёй гісторыі і вытокаў сталі вынікам перамогі кожнага актывіста аддзялення.

поделиться в: