З павагай да традыцый.

16.01.2025

  З даўніх часоў на Зэльвеншчыне захавалася традыцыя святкаваць Калядкі. Звычай абыхода жыхароў з каляднымі песнямі, віншаваннямі штогод падтрымліваюць работнікі і наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна.
  Вясёлы гурт на чале з Каляднай зоркай наведаў жыхароў аг. Каралін. Рухаючы ад хаты да хаты, калядоўшчыкі спявалі песні гаспадарам, жадаючы ім моцнага здароўя, багатага ўраджаю і ладу ў сям’і. Весяліла сталых людзей Каза. Цыганкі прадказвалі лёс, варажылі, жартавалі. Як добрага персанажа, які прынёс сілу і здароўе, прысутныя ўспрымалі Мядзведзя. Не дазволіў нікому сумаваць Музыка. У дзею каляднага карнавалу ўключыліся ўсе вяскоўцы, хто атрымлівае сацыяльныя паслугі аддзялення. Абрадавыя песні і танцы паднялі настрой і арганізатарам, і ўдзельнікам мерапрыемства.

поделиться в: